Новости по теме: БЕЛОРУСЫ ЗАРУБЕЖЬЯ



Дрэва не жыве без каранёў

У народзе кажуць: чалавек без Радзiмы — што дрэва без каранёў. І ўдалечыні ад Бацькаўшчыны адчуваеш тое вельмі востра. Таму й на лагатыпе Цэнтра нацыянальных меншасцяў “Радзiма”, што працуе ў Таліне, ёсць выява дрэва з магутнымі каранямі. Як моцныя карані даюць жыццё й сілу дрэвам, дапамагаюць ім утрымацца ў свеце, супрацьстаяць бурам-вятрам ды іншым нягодам, так і людзям цяжка жыць без моцнай повязі з родам сваім, зямлёю продкаў. Паяднаны сотнямі розных ніцяў з этнічнай Радзімай і бадай што ўсе ...

23.05.2018
белорусы зарубежья

Жылі-былі Карзюкі

Памятаеце: у фільме рэжысёра Ігара Дабралюбава “Белыя Росы” адны героі радуюцца, што горад наступае на іх вёску, іншыя ж не могуць змірыцца з вымушаным пераездам. Розныя пачуцці абуджаюць падзеі тыя і ў сэрцы Іны Олесавай. Бо, Карзюкі, яе родная вёска, цяпер аказалася вуліцай Чыжэўскіх у мінскім мікрараёне Лошыца. І драўляныя хаты на ёй адна за другой ідуць пад знос. Бачыць Іна, як прыгажэе Мінск: шырачэзныя праспекты ды бульвары, люстэркавыя гандлёвыя цэнтры, яскравыя, нібыта лялечныя, ...

17.05.2018
малая родина , белорусы зарубежья

Абрусы і паясы: не толькі дзеля красы

Газета пісала ўжо пра саму акцыю, пра тое, што былі ўшанаваны ў Даўгаўпілсе беларускія ручнікі ды народныя строі. Тым часам і пояс-абярэг стаў галоўным атрыбутам на вячорках, прысвечаных ягонай гісторыі, традыцыям і асаблівасцям вырабу. А 25 красавіка ў цэнтры ўвагі аказаліся абрусы, дыванкі ды іншыя ўпрыгажэнні для беларускай хаты. Раскажам пра ўсё па парадку. Жанна Раманоўская расказвае пра беларускія паясы Самі з паясамі Прыгожы куфар навідавоку на ўсіх імпрэзах акцыі, ён патрохі папаўняецца. ...

17.05.2018
белорусская культура , белорусы зарубежья , традиции

Нашчадкі Перамогі

Кіраўніца беларускай суполкі з Тальяці Людміла Дзёміна расказвала пад час святочных мерапрыемстваў у горадзе над Волгай і пра свайго дзеда Івана Салановіча, які не вярнуўся з вайны Радасць і боль — нібы два палюсы ў нашым зямным існаванні. Прычым якраз на стыку гэтых нябачных, але магутных тонкаэнергетычных плыняў мы ў поўнай меры адчуваем сапраўдны пульс Жыцця. Ягоную велізарную каштоўнасць — і хуткаплыннасць. Нібы кветкі майскіх яблынь яно: падзьмуў вецер — і няма… І таму якраз у радасны Дзень ...

17.05.2018
великая отечественная война , День Победы , белорусы зарубежья

Вясновы фармат сустрэч

Сяброўкі Ларыса Бугаёва ды Ірына Лазарук, якія не бачыліся некалькі гадоў, сустрэліся сёлета ў Мінску ў час творчай стажыроўкі для кіраўнікоў аматарскіх калектываў беларускіх суполак замежжа. Пазнаёміліся й пасябравалі яны ў Малдове. Адна, хоць і нарадзілася ў Кішынёве, аднак беларуска па крыві, другая родам з вёскі Барань, што ў Аршанскім раёне Віцебшчыны. Упершыню ўбачыліся беларускі на адной з імпрэзаў Беларускай абшчыны Кішынёва. Шэсць гадоў таму Ірына Лазарук вярнулася на Бацькаўшчыну ...

17.05.2018
белорусы зарубежья

Радасць і боль

Актывісты з Міжнароднага культурнага цэнтра “Содружество”, Вучэбна-метадычнага цэнтра “Николай Гоголь”, Асацыяцыі расійскай ды італьянскай моладзі ў Рыме адзначылі 73-я ўгодкі Вялікай Перамогі. У цэнтры італьянскай сталіцы прайшла акцыя “Бессмертный полк” і канцэрт да 9 Мая. Ганаровымі гасцямі былі супрацоўнікі Амбасадаў Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана. У святочным шэсці паўдзельнічалі таксама малдаване ды ўкраінцы, якія жывуць у Рыме, актывісты розных культурных цэнтраў, асацыяцый, школы ...

17.05.2018
День Победы , белорусы зарубежья

20 гадоў у коле сяброў

Да юбілею “Лянок” падышоў у цудоўнай творчай форме: летась 13 снежня вядомаму ансамблю беларускай музыкі й песні “Лянок” было прысвоена ганаровае званне “Народны аматарскі калектыў”. Пра сам гурт, яго крэатыўную кіраўніцу Клаўдзію Зуеву, якая мае родавыя карані ў найпрыгажэйшым палескім горадзе Петрыкаве на Прыпяці, мы не раз пісалі. У прыватнасці, журналістка Людміла Бакланава хораша расказвала пра Клаўдзію Міхайлаўну, яе “Лянок”, калі адзначаліся 70-я ўгодкі таленавітай беларускі (“ Наша любі ...

24.04.2018
белорусы зарубежья , белорусская культура , музыка

Мінорныя ноты ў мелодыі фестывалю

Жыццё часта ўносіць карэктывы ў нашы планы. Напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі ды Расіі ў Самары штогод праходзіць абласны Конкурс-фестываль дзіцяча-юнацкага мастацтва “Единство”. Ладзіць яго беларуская суполка пры падтрымцы гарадской адміністрацыі, абласнога Дома дружбы народаў. А сёлета фармат конкурсу-фестывалю змяніўся ў сувязі з трагічнымі падзеямі 25 сакавіка ў горадзе Кемераве. Да таго ж у ноч з 26 на 27 сакавіка раптоўна памёр віцэ-прэзідэнт Самарскай абласной грамадскай аргані ...

24.04.2018
белорусы зарубежья

Новыя абрысы даўняга пабрацімства

У СМІ з’явіліся весткі пра тое, што Беласток і Гродна 16 сакавіка ўжо афіцыйна сталі гарадамі-партнёрамі. Дамову, якая пашырае шматбаковае супрацоўніцтва двух гарадоў, надае яму новы імпульс, падпісалі старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой і прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускалоўскі. Мяркуецца, што такім чынам удасца зблізіць мясцовыя ўстановы, паспрыяць іх больш цеснай супрацы. Бакі зацікаўлены ў тым, каб ішоў абмен досведам у арганізацыі мясцовага самакіравання. Гродзенцы й беластокцы ...

24.04.2018
Гродно , Белосток , белорусы зарубежья

Родам з-пад Антопаля

Вялікая страта: адышоў у Вечнасць працавіты беларус, добры чалавек, цудоўны таварыш. Не стала яго на 70-м годзе жыцця ў ноч з 26 на 27 сакавіка. Смуткуем самі, выказваем глыбокія спачуванні родным і блізкім нашага дарагога Мікалая Сцяпанавіча. Мікалай Чырко Зусім трохі не дажыў наш сябар да юбілею. Нарадзіўся ж Мікалай Сцяпанавіч 23 красавіка 1948 года у вёсцы Дзераўная Драгічынскага раёна Брэстчыны. Пасля заканчэння Брэсцкага радыётэхнікума (1966) быў размеркаваны на Куйбышаўскі ракетабудаўнічы ...

24.04.2018
белорусы зарубежья

Цёплы вецер з Дона

У імклівай плыні грамадскіх спраў, якімі заняты Уладзімір Банцэвіч, старшыня Саюза беларусаў Дону, зямляк выкраіў начнога часу, каб напісаць у “Голас Радзімы”. Чытачы, мяркую, памятаюць ягоны тэкст “ Экспедыцыя на Бацькаўшчыну ” (ГР, 15.03.2018). “Думаецца, кола той экспедыцыі прадаўжае рухацца, і гэта вельмі добра, бо не выпадкова ж яна здарылася, — напісаў спадар Уладзімір. — А справы беларусаў Дона сягаюць ужо й за межы рэгіёна. У прыватнасці, наш зямляк-беларус, афіцэр запасу, кіраўнік ...

04.04.2018
белорусы зарубежья

У святаў — родная душа

Традыцыйнае народнае свята Гуканне Вясны прыжылося ў Сібіры. Яно апісана і ў календары, прыгожа выдадзеным сёлета Беларускім гуртом “Крывічы”, які рэдакцыі ў дарунак даслаў Алег Рудакоў ды яго сябры.“Гуканне Вясны — адзін з самых важных і неабходных абрадаў, — піша ён, аўтар-складальнік календара. — Бо й цяпер нават гарадскі жыхар з радасцю чакае прыход Вясны. Што ж казаць пра сялян! Ім своечасовае пацяпленне было жыццёва неабходным. Прычым заўсёды ж хочацца, каб Вясна прыходзіла паступова, ...

04.04.2018
белорусы зарубежья , традиции , белорусская культура

Полымя памяці

У зале Нарвскага Дома народаў размясцілася перасоўная выстава “Хатынь і яе сёстры: трагедыя і памяць” (экспазіцыю прывезлі супрацоўнікі Беларускай Амбасады ў Эстоніі), усталяваны стэнд з фотаздымкамі з Беларусі — выявамі помнікаў Другой сусветнай вайны. Кампазіцыя з яловых галінак, чырвоных гваздзікоў ды імітацыя Вечнага агню стваралі атмасферу смутку. Актывісты суполкі “Сябры” прадставілі гасцям літаратурна-музычную кампазіцыю, у якой распавялі пра жахі вайны, пра трагедыю ў Хатыні 22 сакавіка ...

04.04.2018
Хатынь , белорусы зарубежья

З Днём яднання, сябры!

Дзень яднання народаў Беларусі ды Расіі мы адзначалі 1 красавіка ў Палацы культуры, мастацтва й творчасці. Мы — гэта суполка “Нёман”, а таксама нашы сябры. Самы вялікі палац у Тальяці (зала на 1300 месцаў) поўны гледачоў. Прыйшлі павіншаваць нас прадстаўнікі мясцовых улад. Старшыня тальяцінскай Думы Дмітрый Мікель уручыў народнаму ансамблю беларускай песні “Купалiнка” Ганаровы дыплом Думы. Прадстаўніца гарадміністрацыі Ірына Шчокіна зачытала Прывітальны адрас ад кіраўніка аддзялення Пасольства ...

04.04.2018
союзное государство , белорусы зарубежья

Сустракаюць па адзенні

“Куфар беларускіх скарбаў” — так называецца праект Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК), прысвечаны 100-годдзю Латвійскай Рэспублікі. Як стартавала ў студзені гэтая цікавая мастацка-краязнаўчая акцыя, газета ўжо расказвала (“ Куфар скарбаў беларускіх ” . — ГР, 22.02.2018). А завершыцца наш праект у лістападзе яркім фестывальным канцэртам і адкрыццём музейнай экспазіцыі. У плыні праекта 21 лютага 2018 года ў ЦБК прайшла вечарына, тэмай якой стаў народны беларускі строй. “Модны паказ” ...

23.03.2018
белорусы зарубежья

Душам расці — у творчасці

Помніцца, дзесяць гадоў таму, калі ў Сыктыўкары да друку рыхтавалася беларуская кніга “След на северной земле”, мы, яе стваральнікі, звярнулі ўвагу: а многа ж талентаў сярод нашых! У кнізе ў паказальніку падалі прозвішчы аўтараў, загалоўкі публікацый у СМІ, а ў раздзеле “Когда нас муза посетила” — вершы і прозу некаторых аўтараў з нашай Нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусь”. У іх ліку — Тамара Курачкіна, Алена Жытковіч, Уладзімір Дукса, Феафан Панько, Ніна Пундзікава, Вольга Дрындрожык, ...

08.02.2018
белорусы зарубежья

Зямля дзяцей тваіх не кіне...

Загаловак для нататкаў — гэта радок з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”: сёлета 95 гадоў з часу яе напісання. Любоўю да роднага кута, зямлі маленства прасякнуты многія старонкі знакамітага твора. І якраз на пачатку юбілейнага для Беларусі года стала вядома пра ініцыятыву Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, якая надзвычай мяне ўзрадавала: што ў хуткім часе магчыма ўвядзенне “пасведчання суайчынніка” для выхадцаў з Беларусі, якія цяпер жывуць за межам ...

08.02.2018
белорусы зарубежья

Тры прэстыжныя медалі

Газета “Голас Радзімы” пісала: гурт “Купалінка” беларускай суполкі ў Тальяці паспяхова паўдзельнічаў у другім усенародным фестывалі “Русь Святая — Русь Богатырская!”. А на пачатку года за актыўную культурна-асветніцкую працу Рэгіянальнае аддзяленне Маскоўскага Міжнароднага фонду садзеяння ЮНЕСКА адзначыла і жыхароў Тальяці. Сярод іх вядомыя нашым чытачам людзі: намеснік дырэктара прадпрыемства “Автоваз Агрегат” Сяргей Шылкін і кіраўніца Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Нёман” Людміла ...

08.02.2018
белорусы зарубежья

Даніна павагі настаўніку

Для беларусаў замежжа кожная вестачка з Беларусі — каштоўная. Бываючы ў іншых краінах, сама часам дзіўлюся, з якой радасцю сустракаю землякоў, адгукаюся на ўсякую згадку пра Бацькаўшчыну. То можна сабе ўявіць, што адчувала ў Грузіі намесніца старшыні суполкі “Беларускія сябры” Лідзія Лярская-Шацірышвілі, калі даведалася: у родным ёй Магілёве праходзіць Тыдзень памяці яе бацькі Пятра Лярскага. Педагога, навукоўца, географа, аўтара першых беларускіх школьных падручнікаў па прыродазнаўстве. Як ...

08.02.2018
белорусы зарубежья

Сябруем газетамі

Валянціна Піскунова, Іна Олесава, Барыс Піскуноў у Мінску Газету ў ПДФ-фармаце даслала нам разам з Навагодне-Каляднымі віншаваннямі старшыня праўлення Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова. У газеты — 4 старонкі вялікага фармату, і гэта ўжо 207-ы нумар ад пачатку выдання. Шмат віншаванняў, фотаздымкаў, ёсць аповед пра Навагоднюю сустрэчу ў Генконсульстве Беларусі ў Даўгаўпілсе. Пішацца пра Навагодні вечар у Рызе (яго праводзіла Рыжскае беларускае таварыства “Прамень” з удзелам ансамбля “ ...

08.02.2018
белорусы зарубежья